image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Бяспека ў гаражных кааператывах

196

Гаражныя кааператывы -- гэта месца павышанай небяспекі. У апошні час усё часцей аўтаўладальнікі выкарыстоўваюць свае гаражы для захоўвання не толькі аўтамабіляў, але і розных гаручых матэрыялаў, лёгкаўзгаральных вадкасцяў, а таксама балонаў з гаручымі газамі, што вельмі небяспечна. Для рамонту аўтамабіляў выкарыстоўваюць металазварачныя апараты, інструмент для рэзкі (апошні, дарэчы, вылучае іскры), карыстаюцца адкрытым агнём і яшчэ горш, выкарыстоўваюць для абагравання памяшкання гаража ацяпляльныя печы, зробленыя самастойна.

З мэтай забеспячэння бяспекі насельніцтва і папярэджання пажараў працаўнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС правялі прафілактычны рэйд у гаражных кааператывах. У ходзе гэтага мерапрыемства ўсім аўтааматарам нагадалі аб захаванні правіл пажарнай бяспекі, аб тым, што прытрымліванне гэтых правілаў з'яўляецца адным з важных патрабаванняў не толькі для бяспечнай эксплуатацыі аўтамабіля, але і для месца, дзе ён знаходзіцца. Распавялі аб правілах карыстання вогнетушыцелем, выклікання выратавальнікаў, дзеяннях у выпадку пажара. Каб гутаркі не прайшлі дарма, ўручылі памяткі па пажарнай бяспецы, а таксама размясцілі лістоўкі на інфармацыйных стэндах і шчытах гаражных кааператываў.

 

 

 

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть