- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Рэчыца. Прафілактыка і яшчэ раз прафілактыка
Работнікі Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, працягваюць праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне розных надзвычайных сітуацый.
Пры наведваньні населеных пунктаў раёна выратавальнікі, выкарыстоўваючы сігнальна-гучную прыладу, правялі інфармацыйна-тлумачальныя гутаркі з мясцовымі жыхарамі. Грамадзянам нагадалі асноўныя правілы бяспекі, акцэнтуючы асаблівую ўвагу аб праблеме курэння і негатыўных наступствах непатушанай цыгарэты, падтрымання ў спраўным стане пячнога і электраабсталявання. А калі раптам кагосьці не было дома, яшчэ дадаткова паклалі памяткі ў паштовыя скрыні.
Таксама работнікі МНС пагутарылі па тэлефоне з грамадзянамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і дапускаюць курэнне ў сваіх дамах.
У ходзе тэлефоннай размовы прывялі прыклады трагічных выпадкаў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, якія загубілі 5 чалавечых жыццяў. Ратавальнікі падкрэслілі, што ўсе, хто загінуў у агні грамадзяне, якія палілі ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення. Не засталіся па-за ўвагай і рэкамендацыі абсталявання свайго жылля аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. У ходзе тэлефонных гутарак былі даведзены таксама правілы пажарнай бяспекі ў побыце.
У завяршэнне работнікі МНС агучылі дзеянні пры ўзнікненні пажару, тэлефонныя нумары службы выратавання 101 і 112.
Яшчэ работнікі Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавалі і адправілі тэматычныя лісты грамадзянам дадзенай катэгорыі.
Праведзеная работа накіравана на змяншэнне пажараў і гібелі людзей ад іх.