image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Праца ў «разгары»

407

Асенне-зімовы перыяд лічыцца адным з самых пажаранебяспечных. З усталяваннем нізкіх тэмператур ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне парушэнняў правілаў устройства і эксплуатацыі пячнога атаплення. З надыходам ацяпляльнага сезона пачынаецца «гарачая» пара не толькі для работнікаў жыллёва-камунальных службаў, але і для работнікаў МНС.

У разгар ацяпляльнага перыяду работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі домаўладанні, у якіх есць пячное атапленне.

Першае домаўладанне, у якое зазірнулі ратавальнікі, аказалася зусім несамавітым. Звычайны дом з пакрывіўшымся плотам і сухой травой вакол.

- Аўтаномны пажарны апавяшчальнік ёсць, але не працуе, напэўна, батарэйка села -, кажа гаспадыня хаты. - Комін не чысцілі, але абавязкова ўсё выпраўлю.

З наступнага домаўладання назіральная камісія выйшла з добрым настроем, бо ў бабулі печ без парушэнняў, у доме цёпла, а пажарны апавяшчальнік «міргае», як кажа гаспадыня.

На жаль, на шляху работнікаў сустракаліся і хаты, у якіх няма аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Падчас гутарак ратавальнікі рэкамендавалі грамадзянам жылля набыць «незамянімга памочніка», бо гэты прыбор не будзе лішнім і апавясціць у выпадку пажару.

Калі члены сматравой каміссі зайшлі ў чарговае домаўладанне, яны былі дзіўлены, бо ўбачылі дымавую завесу.

- Вы курыце ​​ў ложку? - пытаецца інспектар у гаспадара.

- Не, ні ў якім разе. Імкнуся выходзіць на вуліцу, а ў ложку ніколі не куру, бо чуў пра пажары па гэтай прычыне, - тлумачыць грамадзянін.

У ходзе абследвання домаўладанняў работнікамі службы выратавання праведзены тэматычныя гутаркі з жыхарамі, падчас якіх даведзены асноўныя меры бяспекі, дадзены рэкамендацыі па папярэджанні пажараў у зімовы ацяпляльны перыяд. Для напамінання аб небяспецы грамадзянам ўручаюцца тэматычныя буклеты ад МНС. Праблемныя пытанні, выяўленыя ў ходзе прафілактычнай работы, узяты на кантроль службамі, у чыю кампетэнцыю ўваходзіць іх вырашэнне.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть