image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Да асенне-зімовага сезона падрыхтаваліся!

506

У Калінкавіцкім раёне ў рамках падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні з сіламі Калінкавіцкага раённага звяна Гомельскай абласной падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.

Асноўнай мэтай праведзеных вучэнняў стала адпрацоўка дзеянняў і праверка гатоўнасці ўсіх служб і арганізацый, якія ўваходзяць у склад раённага звяна, да ліквідацыі розных аварыйных сітуацый.

Па адным з сцэнарыяў вучэнняў, вадзіцель вялікагрузнага аўтамабіля з-за галалёду не справіўся з кіраваннем, вылецеў на абочыну і быў заблакіраваны ў аўтамабілі. Таксама ў выніку аварыі адбыўся абрыў лініі электраперадачы. Для ліквідацыі дадзенай сітуацыі былі задзейнічаны работнікі МНС, дарожнай службы, раёна электрычных сетак, дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, а таксама хуткай медыцынскай дапамогі. Работнікі МНС дэблакіровалі пацярпелага і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі, супрацоўнікі дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ў гэты час забяспечвалі бяспеку дарожнага руху, работнікі раёна электрычных сетак аднавілі электразабеспячэнне, а прадстаўнікі дарожнай службы забяспечылі буксіроўку аўтамабіля ў бяспечнае месца.

Па другому сцэнарыю адбылося пашкоджанне трубаправода і без пітнога водазабеспячэння засталіся жыхары мікрараёна «Поўнач» горада Калінкавічы. Тут жа, зладжаныя дзеянні паказалі работнікі камунальных служб, якія ў самыя кароткія тэрміны ліквідавалі аварыю і арганізавалі падвоз пітной вады для патрэб насельніцтва.

У ходзе вучэнняў ацэньваліся таксама дзеянні дыспетчарскіх служб па абмене інфармацыяй. Варта адзначыць, што ўсе службы паказалі гатоўнасць да эфектыўнага ўзаемадзеяння ў складаных умовах, характэрных для асенне-зімовага перыяду.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть