image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Добруш. «Веды, спорт і бяспека»

621

Кожнае наведванне дзіцячых устаноў - гэта маленькая падзея для хлопчыкаў і дзяўчынак, і вядома для таго каб усё больш і больш далучаць дзяцей да пытанняў бяспекі і вывучэнню правілаў пажарнай бяспекі ратавальнікі выбіраюць самыя разнастайныя спосабы. Так, у спартыўнай зале Добрушскага цэнтра дадатковай адукацыі работнікі МНС арганізавалі спаборніцтва пад умоўнай назвай «Веды, спорт і бяспека».

Напачатку каманды паказвалі веды ў галіне пажарнай бяспекі. Удзельнікі каманд па чарзе адказвалі на пытанні тэсту з дапамогай мабільнага прыкладання «МНС: Дапамога побач», гэты бесстаронні суддзя і час адводзіў на рашэнне і вынік хлопцам паказаў. Наступным змаганнем было перацягванне пажарнага рукава, які замяніў канат. З дапамогай гэтага конкурсу і спартыўны азарт прачнуўся і моцныя спартыўныя якасці дзяцей, бо кожны з іх у дадзеным спаборніцтве адчуваў сябе выратавальнікам. А вось для таго каб замацаваць гэта адчуванне - хлопцы прымяралі баявую вопратку ратавальнікаў. Варта адзначыць, што непаседы цэнтра так захапіліся, што забыліся пра час, таму вынікам спаборніцтваў стала - сяброўства.

Узнагародай хлопцам і дзяўчынкам сталі не толькі памяткі з правіламі пажарнай бяспекі і буклеты «МНС: Дапамога побач», але яркія эмоцыі і веды пра бяспеку жыццядзейнасці ад Добрушскіх работнікаў аддзела па НС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть