image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Хойнікі. Аўтакраму сустракаем - правілы вывучаем

143

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па маршруце аўтакрам працягваюць прафілактычныя мерапрыемствы па населеных пунктах Хойніцкага раёна. Чарговы візіт выратавальнікаў адбыўся ў населеныя пункты Алексічскага сельскага савету.

Работнікі аддзела нагадалі пакупнікам крамы на колах правілы бяспекі жыццядзейнасці ў сваіх домаўладаннях. Распавялі аб правілах бяспечнага выкарыстання электрапрыбораў, пячнога ацяплення, а таксама аб прынцыпе дзеяння аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Нагадалі грамадзянам пра небяспеку курэння ў месцах, прызначаных для сну, а таксама адказнасці, надыходзячай за дадзенае правапарушэнне. На прыкладах паказалі, да чаго можа прывесці чалавечая бестурботнасць пры неасцярожным абыходжанні з агнём.

Падчас сустрэчы ўсе жадаючыя вырашалі розныя сітуацыйныя задачы па правілах паводзін пры пажары.

Выратавальнікі лічаць, што ў справе папярэджання усе сродкі і спосабы добрыя. Пасля правядзення такой працы, можна з упэўненасцю сцвярджаць: «Папярэджаны - значыць узброены!».

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть