image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рэчыца. Практычны семінар па бяспецы

569

Работнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада № 3 Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі практычны семінар з работнікамі вучэбна-вытворчага камбіната РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта», а таксама з работнікамі Дэпартамента аховы Рэчыцкага РАУС.

Ратавальнікі азнаёмілі прысутных з аператыўнай абстаноўкай па пажараў і гібелі на іх людзей, разгледзелі асноўныя прычыны іх узнікнення. Асаблівая ўвага была нададзена папярэджанню пажараў з-за неасцярожнасці з агнём пры курэнні, парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльнага і электраабсталявання. Таксама расказалі прысутным пра дзеянні пры ўзнікненні пажару, нумары экстранных служб, правілы выкарыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.

У ходзе правядзення семінара расказалі аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач» і давялі інфармацыю аб яго важнасці і актуальнасці.

Акцэнтавалі ўвагу на бяспецы дзяцей – адзін няправільны крок дзіцяці, няўважлівасць і бестурботнасць бацькоў могуць абярнуцца трагедыяй.

Пасля заканчэння семінара ратавальнікі адказалі на ўсе пытанні прысутных і адпрацавалі на практыцы правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть