image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Прынялі ўдзел у велапрабегу

525

На тэрыторыі Калінкавіцкага раёна прайшоў велапрабег «За моцную і квітнеючую Беларусь». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў, актывісты грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, навучэнцы і моладзь. Не засталіся ў баку ад такога маштабнага мерапрыемства і работнікі Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Каманду МНС на велапрабегу ўзначаліў начальнік раённага аддзела Мікалай Касцяшкін.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства прайшло вечарам ў цэнтральным парку горада Калінкавічы, адкуль і быў дадзены старт велапрабегу. Удзельнікам неабходна было праехаць маршрут у 15 км, на працягу якога было прадугледжана некалькі прыпынкаў, дзе была магчымасць перавесці дух. Хацелася б адзначыць, што нягледзячы на халаднаватае надвор'е ўсе каманды сустрэліся каля фінішнай адзнакі на беразе гарадскога возера.

Кожны ўдзельнік атрымаў зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть