image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы

583
Калінкавічы. Цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы

У Калінкавіцкім раёне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню». Работнікі МНС актыўна праводзяць прафілактычную і выхаваўчую працу з дзецьмі, якія знаходзяцца ў прышкольных лагерах.

Спачатку праводзяцца прафілактычныя гутаркі. Ратавальнікі нагадваюць дзецям правілы бяспечных паводзін, распавядаюць, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення небяспечных сітуацый і як іх прадухіліць. Атрыманыя веды замацоўваюцца ў ходзе правядзення тэматычных віктарын, гульняў і спартыўных конкурсаў.

Далей праводзіцца цікавая квэст-гульня «Варты агню». Паводле легенды, дзецям неабходна прайсці нялёгкія выпрабаванні, каб знайсці згубленыя пажарнай камандай «Варты агню» веды і зрабіць увесь свет бяспечным. На шляху да згубленых ведаў, неабходна прайсці восем этапаў. Сабраць слова, адказаць на пытанне, вырашыць галаваломкі і рэбусы, прайсці «лабірынт» і нават, вывучыць «Азбуку Морзэ» – усё гэта неабходна было зрабіць дзецям для паспяховага праходжання квэста. Радасць, ўсмешкі і захапленне – усё гэта перапаўняла твары школьнікаў на працягу ўсяго мерапрыемства. Дзеці паспяхова праходілі квэст, знаходзілі веды ад «Вартаў агню» і атрымлівалі заслужаныя падарункі ад выратавальнікаў.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть