- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Рэчыца. З клопатам на вёсцы
У Рэчыцкім раёне працягваецца прафілактычная работа па навучанні пажылых грамадзян правілам бяспечных паводзін.
У сувязі з гэтым рэчыцкія ратавальнікі рэгулярна наведваюць сельскія населеныя пункты раёна, каб данесці да грамадзян найважнейшыя правілы – правілы бяспекі жыццядзейнасці. З дапамогай выкарыстання сігнальнага гучнагаварыцеля ратавальнікі расказалі пра небяспекі, якія могуць высочваць кожнага дома і на вуліцы. Згадалі і пра дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач», якое дапаможа знайсці адказы на пытанні, звязаныя з бяспекай.
Акрамя ўсяго гэтага сельскім жыхарам раздалі памяткі па пажарнай бяспецы і абнавілі інфармацыйныя стэнды.