image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Галоўнае - навучыць дзіця правілах бяспекі!

1006
Гомель.  Галоўнае - навучыць дзіця правілах бяспекі!

 Улетку дзеткі шмат часу праводзяць на вуліцы і на сваім шляху сустракаюць шмат цікавага і нязведанага. Аднак часта дзіцячая цікаўнасць прыводзіць да дрэнных наступстваў, у выніку чаго хлопцы атрымліваюць розныя траўмы. Таму з мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей ратавальнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС штодня праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў дашкольных установах адукацыі.

 Так, у рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» дзеткі з задавальненнем пагутарылі аб правілах пажарнай бяспекі з працаўнікамі МНС і прадстаўніком Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства і прынялі актыўны ўдзел у бяспечных конкурсах і гульнях. Асаблівае захапленне хлопцы атрымалі пры складанні маляўнічых пазлаў з героямі мультфільма «Чароўная кніга», сабраўшы якія ўбачылі, дзе небяспечныя сітуацыі могуць іх высочваць.

Разабраўшы разам з ратавальнікамі ўсе небяспечныя сітуацыі і паўтарыўшы нумары службы выратавання, усім малышам былі ўручаны буклеты з яркімі малюнкамі аб правілах пажарнай бяспекі.

У канцы мерапрыемстваў дзеткі падзякавалі гасцей за займальнае падарожжа ў «краіну бяспекі» і паабяцалі паводзіць сябе добра і слухацца дарослых.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть