image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Дзень бяспекі ад работнікаў МНС

499

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, адправіліся ў госці да хлапчукоў і дзяўчынак Кашэвіцкага дзіцячага сада-базавай школы.

Ратавальнікі падрыхтавалі для дзяцей навучальную праграму, дзе кожны змог праверыць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці і адчуць сябе ў ролі пажарнага-выратавальніка.

У пачатку сустрэчы, ўспомнілі па якіх нумарах неабходна выклікаць экстранныя службы выратавання і якую інфармацыю, пры гэтым, неабходна паведамляць у першую чаргу. Далей інспектар МНС распавёў аб захаванні правіл бяспекі ў побыце, у прыватнасці аб выкарыстанні электрычных прыбораў, аб небяспецы газавай пліты і аб забароне выкарыстання запалак, запальніц і іншых крыніц запальвання. Пасля правядзення гутаркі, была арганізавана праца навучальных пляцовак. На адных можна было адчуць сябе выратавальнікам, прымерыўшы баявую вопратку і кінуўшы «канец Аляксандрава» дакладна ў мэту. На іншых - праверыць свае веды, вырашыўшы тэст па бяспецы з героямі мультсерыяла "Чароўная кніга" або прыняць удзел у "Чэмпіянаце па бяспецы". Гэта і многае іншае дапамагло хлопцам і дзяўчынкам весела і заўзята правесці час і, што самае галоўнае, даведацца трошкі больш аб правілах бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть