image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. Прафілактыка для ўсіх

1245

Работнікі Ельскага раённага падраздзялення МНС працягваюць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, як сярод гарадскіх, так і сярод сельскіх жыхароў.

Для таго, каб кожны сельскі жыхар не забываў аб правілах бяспекі ельскія ратавальнікі сумесна з раённым спажывецкім таварыствам абсталявалі аўтамагазіны прафілактычнымі ўлёткамі. Гэтыя ўлёткі раскажуць жыхарам вёсак аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў домаўладанні, аб нумары выкліку службы выратавання, бяспекі на вадзе, а таксама небяспекі курэння ў ложку. Цяпер, набываючы неабходныя тавары, сельскія жыхары звернуць увагу на інфармацыю пра бяспеку, якая напэўна застанецца ў памяці.

Таксама ў рамках узаемадзеяння з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сацыяльныя работнікі пры надомным наведванні састарэлых грамадзян пакідаюць разам з прадуктамі і рэчамі першай неабходнасці важную інфармацыю па забеспячэнні бяспекі. А работнікам Ельскага раёна газазабеспячэння ратавальнікі перадалі буклеты для распаўсюджвання сярод жыхароў раёна падчас аказання паслуг насельніцтву.

Штотыдзень прафілактычная праца ратавальнікамі праводзіцца і на вакзалах горада Ельска. Ратавальнікі распавядаюць наведвальнікам і пасажырам аўтавакзала і чыгуначнай станцыі асноўныя правілы пажарнай бяспекі, нагадваюць аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару, аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, а таксама ўручаюць грамадзянам тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая нагадвае аб неабходнасці выканання мер бяспечных паводзін.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть