- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Гомельскі раён. Уборачная кампанія пад сцягам бяспекі
У Гомельскім раёне поўным ходам ідзе падрыхтоўка да правядзення ўборачнай кампаніі.
Падрыхтоўка да ўборачнай кампаніі - найважнейшы этап у жыцці кожнага сельскагаспадарчага прадпрыемства нашай краіны. У гэты час рыхтуецца тэхніка, месца для захоўвання і перапрацоўкі збожжавых. Адным з найважнейшых фактараў у гэты час з'яўляецца забеспячэнне пажарнай бяспекі.
Менавіта з гэтай мэтай работнікі Гомельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. У ходзе мерапрыемстваў былі праведзены абследавання тэхнікі на адпаведнасць правілам і нормам пажарнай бяспекі аказана метадычная дапамога кіраўнікам і службовым асобам сельскагаспадарчых арганізацый па падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі.
З работнiкамi, задзейнічанымі ва ўборачнай кампаніі, была праведзена інструктыўна-тлумачальная праца аб мерах пажарнай бяспекі пры ўборцы, захоўванні і перапрацоўцы збожжавых.