image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Папярэдзіць вясновыя палы

724

З прыходам цяпла, надышлі «гарачыя часы» і для ратавальнікаў, бо менавіта на гэты час прыпадаюць палы сухой расліннасці. І нельга сказаць, што людзі не ведаюць элементарных правілаў пажарнай бяспекі, не разумеюць, да чаго можа прывесці кінуты недакурак або выпальванне сухой расліннасці – папярэджанні пра забарону выпальвання травы, заклікі быць асцярожнымі з агнём і неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі паступаюць з тэлеканалаў, інтэрнэт рэсурсаў, старонак газет і інфармацыйных стэндаў. Але гэтага мабыць недастаткова. 

Каб паўплываць на аператыўнае становішча, работнікі Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях рэгулярна праводзяць рэйды па прафілактыцы выпальвання сухой расліннасці і навядзення парадку на зямлі ў цэлым. Мэта дадзеных мерапрыемстваў не столькі пакараць парушальнікаў, колькі правядзенне інфармацыйна-растлумачальнай работы з насельніцтвам. Работнікі МНС расказваюць жыхарам аб правілах бяспекі пры спальванні смецця, прыводзяць прыклады бестурботнасці людзей, якія прывялі да трагічных наступстваў, нагадваюць аб мерах адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжаных за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.  У ходзе растлумачальнай гутаркі работнікі МНС таксама нагадаваюць і аб правілах бяспекі ў побыце, паводзін пры ўзнікненні пажару, тэлефоны экстраных служб.

Праводзячы такія рэйдавыя мерапрыемствы, мы спадзяемся дастукацца да грамадзян і, на чужых прыкладах, растлумачыць людзям усю небяспеку наступстваў выпальвання сухой расліннасці і невыканання правілаў пры спальванні смецця і распальвання вогнішча.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть