image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Хойнікі. Гутаркі з насельніцтвам

898

Работнікамі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваецца прафілактычная работа па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у населеных пунктах Хойніцкага раёна. На гэтым тыдні выратавальнікі правялі прафілактычныя гутаркі з жыхарамі вёсак Алексічы і Дуброва.

Выратавальнікі расказалі вяскоўцам пра сітуацыю з пажарамі ў рэспубліцы і вобласці, прывялі прыклады найбольш трагічных выпадкаў якія мелі месца ў бягучым годзе, у тым ліку і на тэрыторыі раёна. завастрыўшы асаблівую ўвагу на праблеме гібелі людзей з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення.

Таксама ў ходзе выступлення закранута тэма эксплуатацыі электраабсталявання, выпальвання сухой расліннасці і спальвання смецця. Выратавальнікі ў які раз нагадваюць грамадзянам аб адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, і заклікаюць змяніць пункт гледжання да пытанняў ўласнай бяспекі.

Не засталася без увагі праблема гібелі дзяцей на пажарах, дзе не толькі дзіцячае свавольства з агнём, а ў першую чаргу бацькоўская бестурботнасць, калі яны пакідаюць дзяцей без нагляду, з'яўляюцца галоўным фактарам трагедый з дзецьмі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть