image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Не дапусціць бяды!

312

 Работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС ажыццявілі рэйд па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці на тэрыторыі Цэнтральнага раёна. Ужо ў бягучым годзе ў горадзе Гомелі зарэгістравана гарэнне сухой расліннасці на плошчы 500 кв.м. па вуліцы Дзенісенка, таму каб не дапусціць бяды важна своечасова нагадаць жыхарам асноўныя правілы пры развядзенні вогнішчаў, спальванні смецця і выкарыстанні прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы.

Работнікі МНС правялі прафілактычныя гутаркі з жыхарамі прыватных домаўладанняў. Распавялі пра наступствы, якія прыводзяць, калі не выконваць меры пажарнай бяспекі пры спальванні смецця, прывялі прыклады гібелі людзей па дадзенай прычыне. Патлумачылі, якім чынам падрыхтаваць пляцоўку для знішчэння леташняй травы, і якія адлегласці неабходна выконваць пры спальванні смецця. Нагадалі, што ў выпадку выяўлення гарэння расліннасці, а таксама іншых НС тэлефанаваць па тэлефоне 101 або 112. У ходзе рэйду было зададзена нямала пытанняў прадстаўнікам МНС, на якія былі дадзены разгорнутыя адказы з тлумачэннем дзеянняў у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

Па завяршэнні гутаркі ўсе грамадзяне атрымалі буклеты з прафілактычнай інфармацыяй аб наступствах выпальвання сухой расліннасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть