- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Калінкавічы. Шлях да прафесіі праз спорт
Прафесія выратавальніка патрабуе ад людзей няпростых фізічных магчымасцей. Барацьба з надзвычайнымі сітуацыямі – гэта штодзённая карпатлівая праца, якая патрабуе высокай маральна-валявой падрыхтаванасці выратавальніка, наяўнасці ў яго сілы штангіста, рэакцыі фехтавальшчыка, хуткасці лёгкаатлета, спрыту і гнуткасці гімнаста. Усе гэтыя якасці фарміруе і адточвае пажарна-выратавальны спорт.
У Калінкавіцкім раёне праводзіцца вялікая работа па папулярызацыі пажарна-выратавальнага спорту і прафесіі выратавальніка сярод школьнікаў. На тэрыторыі гімназіі горада Калінкавічы рэгулярна праводзяцца трэніроўкі па пажарна-выратавальнаму спорту для юнакоў і дзяўчат. Тэарэтычныя заняткі, тэхніка пад'ёму па штурмавой лесвіцы, пераадоленне стометровай паласы з перашкодамі – гэта далёка не ўсё, што вывучаецца падчас заняткаў у секцыі.
Навучаючыся пажарна-выратавальнаму спорту, маладыя спартсмены ў далейшым змогуць звязаць сваю прафесійную дзейнасць з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях – стаць сапраўднымі ратавальнікамі. Дарэчы, кожны год частка школьнікаў, якія займаюцца ў секцыі, выбіраюць для паступлення менавіта навучальныя ўстановы МНС.