image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Прафілактыка-справа агульная

1076

Выступленні ў працоўных калектывах работнікаў МНС адна з самых эфектыўных прафілактычных метадаў работы па барацьбе з пажарамі і гібеллю людзей на іх.

Жывыя зносіны паміж ратавальнікамі і работнікамі арганізацый і прадпрыемстваў дазваляе з першых вуснаў данесці людзям асноўныя меры пажарнай бяспекі, дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі і дастукацца да сэрцаў людзей, прыводзячы прыклады гібелі на пажарах. Таму работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па НС штотыдзень выступаюць у працоўных калектывах і на сельскіх сходах. На мінулым тыдні ратавальнікі наведалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, цэнтральную раённую бальніцу і кінатэатр горада Петрыкава. Удзельнікам мерапрыемстваў у чарговы раз нагадалі аб захаванні правілаў бяспекі жыццядзейнасці. Падрабязна распавялі аб правілах эксплуатацыі пячнога ацяплення, аб недапушчэнні перагрузкі электрычных сетак, ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых памяшканнях. Для замацавання атрыманай інфармацыі прысутным дэманстравалі навучальныя відэафільмы і ўручылі тэматычныя буклеты.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть