image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Мы юныя ратавальнікі

522
Буда-Кашалёва.  Мы юныя ратавальнікі

Як можна навучыць дзяцей выконваць правілы пажарнай бяспекі? Для гэтага як мінімум ёсць два спосабы: пастаянна паўтараць вялікія ісціны ці вучыць правілы ў гульнявой форме.

Ва ўстанове адукацыі «Дзяржаўны яслі-сад «Светлячок» горада Буда-Кашалёва» прайшло мерапрыемства «Мы юныя выратавальнікі», у час якога юныя ратавальнікі разам з казачнымі героямі Лесавіком, Ванюшкаю і агнявухай-паскакухай распавядалі малодшым групам пра тое, што запалкі дзецям не цацка, а агонь не забава. Дзеці не толькі расказвалі вершы, выконвалі прыпеўкі, але і ў гульнявой форме, спаборнічаючы паміж сабой, вучыліся выклікаць службу выратавання, тушылі пажар, гулялі ў рухомыя гульні, адгадвалі загадкі і, вядома ж, зараджалі ўсіх выдатным настроем.

У завяршэнні мерапрыемства рабяты разам з ратавальнікамі яшчэ раз паўтарылі нумары экстранных службаў і правілы бяспекі. А ў падарунак усе ўдзельнікі атрымалі размалёўку «Чароўная кніга".

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть