image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Прафілактыка ў працоўных калектывах

563
Петрыкаў. Прафілактыка ў працоўных калектывах

У рамках акцыі «За бяспеку разам» работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па НС, актыўна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы на тэрыторыі раёна. 

З прафілактычнай гутаркай першы намеснік начальніка раённага аддзела па НС Баравік Віталь выступіў перад работнікамі раённага спажывецкага таварыства. Віталь Уладзіміравіч давёў да прысутных асноўныя мэты і задачы акцыі. Спыніўся на асноўных прычынах пажару і распавёў, як іх пазбегнуць. Намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Масло Віталь адправіўся ў гарадскую бібліятэку горада Петрыкаў, дзе падрабязна давёў аператыўную абстаноўку на тэрыторыі раёна, расказаў аб акцыі «За бяспеку разам», заклікаў працоўны калектыў абсталяваць свае жылыя пакоі аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, а таксама паклапаціцца аб сваіх пажылых бацьках і ўсталяваць гэты прыбор у домаўладаннях сваіх родных і блізкіх. Намеснік па ідэалагічнай і кадравай рабоце Каленік Дзмітрый наведаў працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Курыцічы». Дзмітрый Пятровіч распавёў пра тое, што можа прывесці да пажару і якія правілы пажарнай бяспекі павінен ведаць кожны чалавек, які хоча засцерагчы сябе ад надзвычайных здарэнняў. Прывёў трагічны выпадак дзіцячай гібелі і заклікаў бацькоў не пакідаць дзяцей без нагляду.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть