image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мазыр. Прафілактыка ўзнікнення пажараў, па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап'янення.

739

На базе Мазырскага псіханеўралагічнага дыспансэра, работнікамі МНС сумесна з прадстаўнікамі РАУС, праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне ўзнікнення пажараў, па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап'янення.

Падчас прафілактычных мерапрыемстваў ратавальнікі нагадваюць прысутным асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці, алгарытм дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый, даводзяць інфармацыю аб важнасці і неабходнасці ўстаноўкі ў сваіх домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Супрацоўнікі РАУС і прадстаўнікі псіханеўралагічнага дыспансэра нагадваюць, што з-за таго, што алкаголь у першую чаргу негатыўным чынам дзейнічае на псіхіку чалавека, пазбаўляючы яго крытычнага стаўлення да сітуацыі, а так званыя «п'яныя» злачынствы з'яўляюцца абсурднымі і жорсткімі. Працверазеўшы, чалавеку бывае досыць складана растлумачыць свае дзеянні і матывы.

Напрыканцы мерапрыемства прысутным наглядна дэманструюць прыклады пажараў і іх наступстваў, што прымушае людзей задумацца пра свой паводзінах і зрабіць правільныя высновы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть