image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Адзіны дзень бяспекі не спыняе абаротаў

700
Адзіны дзень бяспекі не спыняе абаротаў

З пачатку навучальнага года стартаваў Адзіны дзень бяспекі, у рамках якога работнікі Добрушскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі арганізацый выратавання на водах і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, іншымі зацікаўленымі праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы і гутаркі. Кожны дзень праводзяцца інструктажы з педагагічным складам і адпрацоўкі планаў эвакуацыі ў агульнаадукацыйных установах раёна.

Пачаткам усяго стала наведванне работнікамі МНС ўрачыстых лінеек і правядзенне тэматычных «Урокаў бяспекі» для дзяцей. Так, напрыклад, весела і пазнавальна прайшоў урок бяспекі ў сярэдняй школе №3 Добруша сярод вучняў першага класа, па заканчэнні мерапрыемства першаклашкі атрымалі памятныя сувеніры.

А вось у «Насовічскай сярэдняй школе» нечакана для вучняў і педагогаў работнікі МНС правялі адпрацоўку плана эвакуацыі, а таксама нагадалі навучэнцам 9-11 класаў і педагогам аб правілах выкарыстання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і карыстанні вогнетушыцелем. Разам з прадстаўніком Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа вучні змаглі на практыцы адпрацаваць аказанне першай дапамогі пацярпелым, напрыклад, як правільна накласці павязку, якая фіксуе пералом, і як правільна зрабіць прамы масаж сэрца, або штучнае дыханне.

Шмат уражанняў і эмоцый атрымалі вучні сярэдняй школы №1 Добруша, якія наведалі пажарна-аварыйную выратавальную частку №1. Работнікі МНС расказалі дзецям аб правілах бяспекі, дзеці ў сваю чаргу не ўпусцілі магчымасці пабываць унутры службовых «жалезных волатаў», якія з лёгкасцю спраўляюцца з агнём.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть