- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Лельчыцы. Пра бяспеку з малых гадоў
Вельмі незаўважна летнія канікулы падыходзяць да свайго лагічнага завяршэння, і прыходзіць пара падводзіць вынікі летняга сезону.
Так работнікі Лельчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі "Канікулы без дыму і агню" правялі шэраг мерапрыемстваў прапагандысцкай накіраванасці ў дзіцячых дашкольных установах і прышкольных лагерах.
Хлопцы і дзяўчаты заўсёды з ўсмешкамі сустракаюць у сябе ў гасцях людзей у форме выратавальнікаў, а малыя дзеці пры сустрэчы сваё захапленне выказваюць бурнымі авацыямі. Так і праходзіць жнівень месяц у асяроддзі дзятвары. Пры сустрэчы выратавальнікі запытвалі ў малых дзяцей шмат пытанняў і амаль тут жа атрымлівалі правільныя адказы. І зараз нават у малых дзяцей выклікаць на дапамогу выратавальнікаў не складзе працы, таму што гэтыя прыёмы дзеці адпрацавалі на практыцы. А ў вырашэнні тэматычных задач таксама прадэманстравалі выдатныя веды. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў прымерылі на сабе каску пажарнага-выратавальніка, такім чынам адчулі сябе ў ролі выратавальніка.
Для больш паглыбленага вывучэння правілаў пажарнай бяспекі дзецям для прагляду быў прадстаўлены навучальны мультфільм «Чароўная кніга», а так сама была раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя.