- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Карма. Месячнік бяспекі
Таму ўсе назіральныя камісіі раёна будуць працаваць штотыдзённа. Будзе арганізавана і праведзена інструкцыйна-тлумачальная праца з насельніцтвам. Таксама ў рамках месячніка будуць арганізаваны рэйды па праверцы гарышчаў, скляпоў, месцаў агульнага карыстання. Рэйды па выяўленні пустых хат, будынкаў і збудаванняў, дзе не прыняты арганізацыйныя меры па прадухіленні несанкцыянаванага доступу грамадзянаў.
Падчас месячніка пройдзе навучанне працаўнікоў службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, працаўнікоў, якія аказваюць сацыяльную і медычную дапамогу на хаце пажылым самотным грамадзянам. Гэтак жа будзе арганізавана тлумачальная гутарца ў працоўных калектывах і сярод насельніцтва.
Праца на тэрыторыі раёна ўжо пачата, адна з першых назіральная камісія была арганізавана ў Каменскай сельскай радзе. Падчас абследавання домаўласніцтва правяраўся печкавы апал, спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, стане газавага абсталявання, а таксама самаадчуванне грамадзянаў.