image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мазыр. Сустрэча з людзьмі, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.

685
З мэтай мінімізацыі колькасці пажараў і гібелі на іх людзей на базе Мазырскага псіханеўралагічнага дыспансера прайшла прафілактычная сустрэча пад назвай "Цвярозы погляд на бяспеку".

Работнікі Мазырскага раённага падраздзялення МНС сумесна з прадстаўніком духавенства і лекарам-псіхатэрапеўтам гутарылі з пацыентамі дыспансера, якія па тых ці іншых прычынах трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.

Спачатку запрошаныя даведаліся аб становішчы з надзвычайнымі сітуацыямі на тэрыторыі нашай краіны. Асаблівая ўвага была нададзена здарэнням, звязаным з курэннем ў нецвярозым стане. Асобнай тэмай для размовы стаў таксама і аўтаномны пажарны апавяшчальнік, дзякуючы якому толькі летась у Беларусі было выратавана больш за 150 жыццяў.

Своеасаблівы трэнінг правёў лекар-псіхатэрапеўт стацыянарнага аддзялення, які распавёў аб методыцы барацьбы з залежнасцю ад алкаголю. Звяртаючыся да пацыентаў дыспансера, прадстаўнік духавенства параўнаў злоўжыванне спіртным з адным з грахоў, якія вядуць да гібелі і заклікаў накіраваць усе сілы ў першую чаргу на вылячэнне духу. У завяршэнні мерапрыемства ратавальнікі прадэманстравалі прафілактычны відэафільм МНС аб небяспецы курэння, пасля чаго запрошаным уручылі памяткі з заклікам не прапальваць сваё жыццё.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть