image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Захаваць жыццё кожнага чалавека!

661
 Калінкавічы. Захаваць жыццё кожнага чалавека!

Самое галоўнае, што мае кожны чалавек – гэта яго жыццё. На жаль, усё часцей ўзнікаюць пажары, на якіх гінуць людзі. Асноўныя прычыны трагедый застаюцца нязменнымі – гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей работнікі Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў працоўных калектывах, на сельскіх сходах.

Работнікі МНС рассказваюць прысутным аб становішчы з пажарамі і гібеллю людзей ад іх на тэрыторыі раёна, вобласці і Рэспубліцы Беларусь. Дэталёва разгледжваюцца абставіны і ўмовы ўзнікнення пажараў, асноўныя правілы і патрабаванні пажарнай бяспекі ў жылым фондзе. Асаблівую ўвагу работнікі МНС надаюць правілам карыстання электранагравальнымі прыборамі, растлумачваюць прынцып дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Нагадваюць ратавальнікі і тэлефоны службы выратавання, а таксама дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару.

Не застаюцца без увагі пытанні недапушчальнасці курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення. Вялікую цікавасць выклікае прэзентацыя мабільнага прыкладання МНС «Дапамога побач», пасля якой многія грамадзяне, якія прысутнічаюць на выступах, ўсталёўваць яго ў свае тэлефоны.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть