image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жыткавічы. Пра бяспеку на малой Радзіме

497
Жыткавічы. Пра бяспеку на малой Радзіме

«Кірмаш бяспекі!» гэтым разам прайшла ў вёсцы Азяраны, Жыткавіцкага раёна. Дадзеная прафілактычная імпрэза прайшла ў рамках акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы!».

Асноўнай аўдыторыяй сталі пенсіянеры, але бабулі не пасаромеліся ўзяць сваіх унукаў і ўнучак, бо бяспека важная ў кожным веку.

Забаўляльная праграма, пры якой сталыя і дзеці навучаліся правілам пажарнай бяспекі, прайшла паспяхова. Для большай гледнасці моладзь пабілі на 2 каманды. Спартовыя спаборніцтвы падахвоцілі не толькі дзяцей, але і нават сталых, якія былі заўзятарам той ці іншай камандзе. Пасля спаборніцтва былі падведзены вынікі самай хуткай і спрытнай каманды, але пераможцам пэўна сталі абедзве, бо зрабілі ўсе слушна і выратавалі сваіх таварышаў з нябачнай небяспекі.

Навіна пра тое, што да сельскага клуба пад'ехала пажарная машына прымусіла дзяцей цешыцца яшчэ больш, бо не кожны дзень можна сесці ў аўтамабіль ратаваннікаў, а тым больш падаць ваду.

Перад ад'ездам ратаваннікі ўручылі маленькія сувеніры і пажадалі не трапляць у надзвычайныя сітуацыі.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть