image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жлобін. Бяспечныя канікулы працягваюцца

36

У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі Жлобінскага раённага падраздзялення МНС праводзяць актыўную працу ў прышкольных лагерах і ў дзіцячых дашкольных установах, каб навучыць дзяцей пазбягаць і папярэджваць небяспечныя сітуацыі ў жылых дамах, на дарогах, на вадзе, у лесе.

Першы намеснік начальніка Жлобінскага раённага падраздзялення МНС Сяргей Кулеш правёў прафілактычныя мерапрыемствы з дзецьмі з Лукского дзіцячага саду і Лукской сярэдняй школы. Кожная сустрэча з ратавальнікамі прайшла весела, пазнавальна і трошкі шумна, бо кожнаму дзіцяці хацелася расказаць, што ён ведае пра бяспеку.

Самыя маленькія дзеці выклікалі ратавальнікаў, глядзелі навучальныя мультфільмы «Чароўная кніга», а на дзіцячай пляцоўцы ратавальнікі з дзецьмі праводзілі гульні і конкурсы.

Школьнікам прапанавалі прыняць удзел у эстафеце «Ратавальнікі спяшаюцца на дапамогу!», падчас якой хлапчукі апраналі на хуткасць баявую вопратку ратавальнікаў і ратавалі сваю каманду з ўмоўнага агню. Дзеці атрымалі падарункі, у выглядзе раскладаў заняткаў, яркіх кніжак і буклетаў.

У працягу мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі прайшлі інструктажы з педагагічным і абслуговым персаналам.

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть