image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Маладым бацькам пра бяспеку!

525

Дзеці павінны расці ў бяспечным свеце, а галоўная задача бацькоў зрабіць яго такім і навучыць сваіх дзяцей асноўным правілам бяспекі. А дапамагчы ў навучанні і растлумачыць усе нюансы ў бяспецы дапамогуць ратавальнікі на другім этапе рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!».

Дзе ва ўстановах аховы здароўя, з бацькамі, якія чакаюць сваіх дзяцей з заняткаў, на бацькоўскіх сходах, і з будучымі мамамі работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных справах праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы. На якіх распавядаюць у інтэрактыўнай форме аб тым, як зрабіць свой дом бяспечным, выкарыстоўваючы простыя, але дзейсныя метады, разглядаюць розныя надзвычайныя сітуацыі і разбіраюць як паводзіць сябе ў такіх. Прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства ў сваю чаргу распавядаюць пра карысць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і аб правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. З дзецьмі ж выратавальнікі з дапамогай гульні распавядаюць аб тым, як пазбегнуць няшчасныя выпадкі і выклікаць ратавальнікаў па тэлефонах 101 або 112.

Неад'емнай часткай мерапрыемства становіцца прагляд фільма «Супер МАМА», з дапамогай якога, атрыманыя веды абавязкова замацуюцца ў памяці.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть