image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мазыр. Сумесныя вучэнні

660

Пачаўся пажаранебяспечны перыяд. МНС ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам лясной гаспадаркі працягваюць удасканальваць навыкі і алгарытм сумесных дзеянняў у рамках комплексных вучэнняў.

У Бакоўскім лясніцтве Мазырскага раёна адбыўся пажар: ад іскры ўспыхнула сухая трава. Полымя з хуткасцю ветру стала набліжацца да лесу, пагражаючы экалагічнай катастрофай. Разгул стыхіі агню заўважылі дэсантнікі-пажарныя, якія ў гэты час патрулявалі раён на верталёце ... такая легенда вучэнняў, якія праводзяцца для таго, каб на практыцы адпрацаваць узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых структур у плане выяўлення і ліквідацыі пажараў у прыродных экасістэмах.

Алгарытм дзеянняў распрацаваны і ўжо не аднойчы адпрацаваны. Каб спыніць полымя, трактар узводзіць загараджальную паласу ад агню. На месцы ўмоўнага здарэння першымі прыбываюць работнікі лясгаса, а праз лічаныя хвіліны на дапамогу паспяваюць ратавальнікі раённага падраздзялення МНС. Задача ў кожнага свая, але мэта агульная - ліквідаваць узгаранне ў самыя кароткія тэрміны, каб мінімізаваць наступствы. Традыцыйна да пажаранебяспечнага перыяду рыхтуюцца загадзя, каб сустрэць яго, як гаворыцца, у поўным узбраенні. У большасці выпадкаў узгарання ў экасістэмах выяўляюць менавіта работнікі лясгасаў. Сродкі пажаратушэння, тэхніка і, вядома ж, людзі - усё гэта ў комплексе дазваляе не дапусціць разгулу стыхіі і змагацца з полымем да прыезду пажарных. У Бакоўскім лясніцтве сістэма відэаназірання ўжо незаменная рэч у плане выяўлення ачага ўзгарання. Камера, якая паварочваецца на 360 градусаў, ахоплівае радыус да 15 кіламетраў. Ля манітора дзяжурства вядзецца кругласутачна. Бо своечасова заўважыць пажар - гэта адзін з самых значных момантаў у барацьбе са стыхіяй.

 




Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть