- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Акцябрскі. Рэйд па папярэджанню выпальванняў
Каб пазбегнуць надзвычайных сітуацый з-за выпальвання сухой расліннасці работнікі Акцябрскага раённага падраздзялення МНС рэгулярна праводзяць прафілактычныя рэйды.
У ходзе апошняга рэйду ратавальнікі наведалі ўчасткі, на якіх гарэлі вогнішчы, дзе ў чарговы раз нагадалі грамадзянам аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці, прывялі трагічныя прыклады пажараў па гэтай прычыне, уручылі памяткі і папярэдзілі аб мерах адказнасці, якія прадугледжаны за выпальванне сухой расліннасці.
На некаторых участках быў выяўлены факт парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішча. Уласнікі домаўладанняў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.