image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. Бяспечныя гульні

505

  З мэтай прапаганды бяспекі жыццядзейнасці сярод падрастаючага пакалення ў дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву горада Ельска работнікі раённага падраздзялення МНС правялі квэст-гульню «Надзвычайная сітуацыя», у ходзе якой вучні змаглі не толькі паспаборнічаць паміж сабой, але і папоўніць багаж ведаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

   Для удзелу ў квэст-гульні хлопцы падзяліліся на тры каманды, якім трэба было пераадолець 5 пляцовак з рознымі надзвычайнымі сітуацыямі. На пляцоўцы «Эвакуацыя» школьнікам трэба было прайсці лабірынт, які імітаваў моцна задымленное памяшканне. Уся складанасць задання заключалася ў тым, што толькі капітан каманды быў з адкрытымі вачыма, і яму давялося голасам рабіць падказкі і вывесці ўсю каманду з лабірынта. На пляцоўцы «Выклік службы выратавання» неабходна было выклікаць ратавальнікаў, пры гэтым спачатку вырашыць матэматычны рэбус, на рашэнне якога хлопцы патрацілі больш часу, чым на сам званок. Пераадольваючы «Возера ртуці», прадстаўнік каманды павінен быў, выкарыстоўваючы падручныя сродкі, сабраць «пралітую ртуць» для перадачы яе выратавальнікам. Пры праходжанні пляцоўкі «Аміяк» неабходна было пераадолець зону заражэння аміякам, але бяда заключалася ў тым, што ўсім не хапала масак і аднаму члену каманды пастаянна даводзілася вяртацца, каб перадаць вызваленую маску. На пляцоўцы «Пажар» прадстаўнікам каманды неабходна было ліквідаваць умоўнае ўзгаранне, пры гэтым апрануць баявую вопратку выратавальніка і правільна прымяніць існуючы парашковы вогнетушыцель. У завяршэнні мерапрыемства ўсім удзельнікам дасталіся карысныя падарункі ад выратавальнікаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть