image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Размовы пра бяспеку

629

Работнікі Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць актыўную прафілактычную работу на прадпрыемствах і арганізацыях горада і раёна, а таксама гутараць з грамадзянамі пры правядзенні сельскіх сходаў.

У сваіх выступленнях ратавальнікі знаёмяць грамадзян з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі, агучваюць асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх, падрабязна разбіраюць прычыны і ўмовы, якія спрыяюць гібелі людзей на пажарах. Не застаюцца без увагі пытанні недапушчальнасці курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення, папярэджання пажараў, звязаных з парушэннем правіл эксплуатацыі газавага абсталявання і электрабытавых прыбораў, пячнога ацяплення, а таксама неабходнасці набыцця і ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрымання іх у спраўным стане. Вялікую цікавасць выклікае прэзентацыя мабільнага прыкладання МНС «Дапамога побач», пасля якой многія грамадзяне, якія прысутнічаюць на выступах, ўсталёўваць яго ў свае тэлефоны.

Другое вельмі важнае пытанне – выконванне патрабаванняў пажарнай бяспекі на рабочых месцах. Выратавальнікі звяртаюць ўвагу на необходнасць захоўвання свабодных шляхоў эвакуацыі і пярвічных сродкаў пажаратушэння, нагадваюць дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару.

Асаблівую ўвагу работнікі МНС звяртаюць на праблему дзіцячага траўматызму і пакіданню дзяцей без нагляду. Многія бацькі за паўсядзённымі клопатамі надаюць выхаванню свайго дзіцяці недастаткова часу і сіл. І таму навучыць дзяцей пазбягаць небяспекі і разумець, што можна рабіць, а што нельга – наша агульная задача.

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть