image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мазыр. Візіт у зону рызыкі.

923

З пачаткам гэтага года на тэрыторыі Мазыршчыны працягнулі сваю працу назіральныя камісіі па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання грамадзян. Як і раней, у складзе прафілактычнага аб'яднання - работнікі МНС, аддзела ўнутраных спраў, адукацыі, газавай службы, медыцыны, энерганагляду, а таксама прадстаўнікі ЖЭУ і органаў мясцовага самакіравання. Менавіта гэтым спецыялістам розных наглядных і іншых зацікаўленых арганізацый належыць значная роля ў папярэджанні надзвычайных сітуацый у жыллёвым фондзе. І вынік у працы ёсць. На працягу апошніх 10-ці гадоў на тэрыторыі Мазырскага раёна назіраецца зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый і гібелі ў іх людзей з 12 да 5 чалавек.

Насуперак чаканням некаторых грамадзян, якія з'яўляюцца частымі парушальнікамі бяспекі і чакаюць ад прадстаўнікоў наглядных ведамстваў пакарання, задача назіральных камісій - дапамагчы прывесці домаўладанне ў пажарабяспечны стан. Нярэдкія выпадкі, калі ў момант наведвання чарговага адрасу ў доме наспявала надзвычайная сітуацыя, якая магла скончыцца трагічна.

Нягледзячы на афіцыйна ўсталяваныя буднія дні працы, назіральныя камісіі выходзяць у рэйды і па выхадных днях. Толькі з пачатку 2019 года на Мазыршчыне было абследавана ўжо больш за 800 домаўладанняў сіламі 19 камісій пры ЖЭУ і сельскіх Саветах. Застаецца спадзявацца, што насельніцтва і далей будзе прымаць актыўны ўдзел у папярэджанні надзвычайных сітуацый і колькасць здарэнняў будзе скарачацца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть