image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Падведзены вынікі дзейнасці

825

У Калінкавіцкім раённым падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях былі падведзены вынікі службовай дзейнасці за 2018 год. На падвядзенні вынікаў прысутнічаў намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС падпалкоўнік унутранай службы Клабук Уладзімір Фёдаравіч.

Спачатку з дакладам выступіў начальнік раённага аддзела Касцяшкін Мікалай Аляксандравіч, які давёў ступень рэалізацыі планаў на 2018 год. Далей Уладзімір Фёдаравіч давёў аператыўную абстаноўку з пажарамі на тэрыторыі Гомельскай вобласці і рэспублікі, падрабязна спыніўся на недахопах у працы, якія неабходна ўстараняць. Была дадзена ацэнка работы падраздзялення па кожнаму з напрамкаў дзейнасці, разгледжаны праблемныя пытанні і намечаны шляхі іх ліквідацыі. Асаблівая ўвага была звернута на неабходнасць далейшага правядзення прафілактычнай работы па папярэджанні ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама гібелі людзей на іх.

У канцы сустрэчы, Уладзімір Фёдаравіч адказаў на існуючыя пытанні работнікаў падраздзялення, а таксама пажадаў поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть