image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Восеньскія кірмашы

566
Гомель. Восеньскія кірмашы

У мінулую суботу і нядзелю работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і грамадскага аб'яднання «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі» правялі мерапрыемствы ў самых наведвальных жыгарамі горада Гомеля месцах гэтай пары года  – восеньскіх кірмашах, а таксама правялі дваровыя абыходы ў прыватным сектары. 

У кожным раёне горада Гомеля на кірмашах была праведзена прафілактычная работа сярод пакупнікоў і прадаўцоў, у рамках якой з грамадзянамі вяліся размовы на тэму правілаў бяспекі жыццядзейнасці. Работнікі МНС давялі статыстыку пажараў і гібелі людзей на іх у горадзе і вобласці, аснаўныя прычыны ўзнікнення пажараў і пра тое, як іх пазбегнуць. Нагадалі пра неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі дома, пра патрабаванні пры спальванні смецця на тэрыторыі прыватных домаўладанняў, пра не пакіданне малалетніх дзяцей без нагляду. У ходзе правядзення мерапрыемства работнікі МНС адказвалі на пытанні грамадзян, асноўная частка якіх тычылася забеспячэння бяспекі пячнога ацяплення і  ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. На працягу ўсяго мерапрыемства наведвальнікам кірмашу ўручалі наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть