- 246023, г. Гомель, праспект Рэчыцкі, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
Візітная картка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС
Установа з'яўляецца тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе кіраванне ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай бяспекі.
Паштовы адрас: Рэспубліка Беларусь, 246023, г. Гомель, праспект Рэчыцкi, д.35А/14.
Адрас электроннай пошты: gomel@mchs.gov.by
Тэлефон гарачай лініі: 8 (0232) 25-15-50 з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30.
Вышэйстаячы орган: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. 220030 г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, д. 5. Кантактны тэлефон 8 - 017 - 203 65 60.
Асноўныя задачы:
- арганізацыя і ажыццяўленне мерапрыемстваў па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
- удзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, грамадзянскай абароны, забеспячэння пажарнай бяспекі;
- арганізацыя і ўдзел у межах сваёй кампетэнцыі ў забеспячэнні функцыянавання тэрытарыяльнай падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны і пажарнай бяспекі;
- ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду, кантрольных і іншых функцый у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, грамадзянскай абароны і забеспячэння пажарнай бяспекі;
- кіраванне грамадзянскай абаронай;
- каардынацыя дзейнасці арганізацый вобласці незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў у сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай бяспекі;
- арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі дазнання па крымiнальных справах аб пажарах і парушэнні супрацьпажарных правілаў, вядзенне адміністрацыйнага працэсу;
- выкананне комплексу задач і мерапрыемстваў па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы i мабiлiзацыi;
- аналіз пажараў і надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, якія адбыліся, падрыхтоўка кіраўніцкіх рашэнняў, накіраваных на папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый;
- арганізацыя, непасрэднае кіраўніцтва, каардынацыя і метадычнае забеспячэнне дзейнасці падпарадкаваных органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па пытаннях гарнізоннай і дзяжурнай службаў, падтрыманне іх высокай боегатоўнасці;
- правядзенне кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне падпарадкаваных падраздзяленняў адпаведнымі высокакваліфікаванымі спецыялістамі, падбор, расстаноўка і выкарыстанне кадраў, фарміраванне рэзерву кадраў на вылучэнне;
- арганізацыя, кантроль і кіраўніцтва фінансава-гаспадарчай дзейнасцю і эканамічнай працай падпарадкаваных падраздзяленняў;
- матэрыяльна-тэхнічнае, рэчавае забеспячэнне і сацыяльна-бытавое забеспячэнне дзейнасці падпарадкаваных падраздзяленняў;
- выкананне іншых задач, прадугледжаных заканадаўствам.
Назад