image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чачэрск. Нагадаць аб бяспеке

384

Спальванне смецця і апалай лістоты нярэдка прыводзіць да пажараў, шкода ад якіх можа быць вельмі высокай. Прычынай таму служыць чалавечая няўважлівасць і неасцярожнасць.

Каб папярэдзіць пажары па гэтай прычыне, ратавальнікі Чачэршчыны правялі прафілактычны рэйд па населеным пунктам Роўкавіцкай і Ленінскай сельскіх Радаў.

Падчас рэйду ратавальнікі расказалі насельніцтву, як правільна утылізаваць апалае лісце, пагутарылі аб бяспеке ў побыце і на прысядзібных участках, а таксама нагадалі, як трэба сябе паводзіць пры пажары. Падчас гутаркі працаўнікі раённага падраздзялення МНС адказалі на пытанні грамадзян.

А каб атрыманая інфармацыя не забылася, ратавальнікі ўручылі наведаным грамадзянам буклеты з алгарытмам дзеянняў пры пажары і аб мерах бяспекі, як на прысядзібным участку, так і дома. Гэтую ж інфармацыю ратавальнікі паклалі і ў паштовыя скрынкі грамадзян, якія не апынуліся дома, і размясцілі на інфармацыйных стэндах у наведаных населеных пунктах.

У дадатак аб бяспецы паведамляў і спецыяльны транспарт МНС, праз гучнамоўнік якога агучваліся кароткія прафілактычныя тэксты.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть