image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Карма. У цэнтры ўвагі – маленькая цыгарэта

528

Усім даўно вядома, што курэнне забівае! На жаль часам гэта тычыцца не толькі самога курца, але і яго навакольных, у лік якіх уваходзяць блізкія людзі і дзеці…

З мэтай прыцягнення большай увагі грамадскасці да праблемы гібелі людзей рознага ўзросту на пажары, з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, МНС Рэспублікі Беларусь у рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» запусціла новую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію – «Не чакай вавёрачку – тушы недакурак!».

Ратавальнікі Кармянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках гэтай акцыі актыўна ўзаемадзейнічаюць з жыхарамі Кармяншчыны, праводзячы прафілактычныя мерапрыемствы не толькі на аўтавакзале, прыпынках, прадпрыемствах і арганізацыях, але і размяшчаючы яркую наглядную прадукцыю ў розных кутках раёна.

Так за апошнія дні на вуліцах нашага раёна з'явіўся білборд па дадзенай тэматыцы. Тэматычныя воблеры знайшлі сваё прымяненне над паліцамі з алкагольнай прадукцыяй і тытунёвымі вырабамі, паштовыя скрыні шматкватэрных дамоў папоўніліся не толькі карэспандэнцыяй, але і некхенгерамі з папярэджаннем ад рудага звярка аб наступствах, да якіх прывядзе ўпаўшы на падлогу або ложак незатушенный недакурак.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть