image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жыткавічы. Вученні, звязанные са здарэннямі ў асенне-зімовы перыяд

351

З мэтай ўдасканалення дзеянняў органаў кіравання, сіл Жыткавіцкага раённага звяна, а таксама Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны, у раёне былі праведзены вученні, на якіх розныя службы прадэманстравалі падрыхтаванасть пры вырашэнні няпростых заданняў.

Па задумцы вученняў на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна, у сувязі з пагаршэннем пагодных умоў, адбылося два здарэнні.

Першае здарэнне адбылося ў выніку моцных маразоў якое пацягнула за сабой парыў участка вадаводнай сеткі ў мікрараёне Азёрны горада Жыткавічы, дзе некалькі сотняў жылых домауладанняу былі адключаны ад водазабеспячэння. З дапамогай аўтацыстэрнаў камунальных службаў быў арганізаваны і забяспечаны бесперапынны падвоз вады на некалькі вуліц мікрараёна для жыццезабеспячэння грамадзян. З пастаўленым заданнем працаўнікі КУП «Жыткавіцкі камунальнік» справіліся на выдатна. У той час пакуль ажыццяўляўся падвоз вады для жыхароў мікрараёна Азёрны, працаўнікі паспяхова замянілі участак вадаправода і аднавілі водазабеспячэнне. Пасля вучэння былі дадзены некаторыя рэкамендацыі кіраўніку дадзенай гаспадаркі.

Другое здарэнне адбылося на аўтадарозе М-10. У выніку выпадзення вялікай колькасці ападкаў у выглядзе мокрага снегу, утварыўся галалёд, з-за якога грузавы аўтамабіль выляцеў на абочыну, што паслужыла ўтварэннем аўтамабільнага затору. Для аднаўлення руху былі прыцягнуты працаўнікі дарожна-эксплуатацыйнага кіравання, якія спецыялізаванай тэхнікай забяспечылі расчышчэнне дарогі ад снегу, а праз нейкі час была выканана эвакуацыя грузавога аўтамабілю і рух аўтатранспарту быу паспяхова адноўлены. З пастаўленым заданнем усе прадстаўнікі зправіліся без заўваг.

Усе змадэляваныя сітуацыі станоучых дадатных вынікаў і адпрацаваны на высокім узроўні. Удасканаленне аператыўнасці і зладжанасці ў працы, у будучыні дапаможа справіцца з кожнай надзвычайнай сітуацыяй.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть