image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомельскі раён. А у нас вакацыі - бяспечныя!

545

Зусім непрыкметна і хутка праляцелі першыя месяцы восені. Здаецца, зусім нядаўна хлапчукі і дзяўчынкі, прыгожыя, з букетамі кветак стаялі на школьнай лінейцы. А цяпер у вучняў восеньскія вакацыі і першая вучэбная чвэрць ззаду. І, калі ў дзетак гэта вясёлы і шчаслівы час для адпачынку, то для ратавальнікаў гэты час нагадаць школьнікам правілы бяспекі.

Работнікі Гомельскага раённага аддзела па НС у прышкольным лагеры Урыцкай сярэдняй школы правялі вясёлыя, а самае галоўнае, навучальныя мерапрыемствы з дзецьмі. Хлопцы не толькі паўтарылі нумары службы выратавання, але нават навучыліся правільна выклікаць МНС у выпадку якой-небудзь надзвычайнай сітуацыі. Таксама ратавальнікі нагадалі дзецям як трэба правільна паводзіць сябе, калі ў доме адбыўся пажар або калі загарэўся электрапрыбор. Каб замацаваць атрыманыя веды, работнікі Гомельскага раённага падраздзялення МНС разам са школьнікамі прайшлі тэставанне ў мабільным дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач».

І, вядома ж, не абышлося без цікавых гульняў. Юныя ратавальнікі-пажарныя паказалі свой спрыт, хуткасць і сілу ў конкурсах, пераможцы якіх атрымалі памятныя падарункі. У завяршэнні мерапрыемства ратавальнікі прэзентавалі часопіс «Юны выратавальнік» і падарылі яго кожнаму вучню.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть