image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Дапамога побач

569

Клопат аб пажылых людзях - задача, з якой справіцца ў адзіночку немагчыма, таму работнікі МНС і члены беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных аб'ядналіся для аказання дапамогі адзінокім пенсіянерам.

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку" ратавальнікі і юныя памочнікі наведваюць грамадзян, якія маюць патрэбу ў павышанай увазе. Так у першы дзень акцыі работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі домаўладанне Маўко Алены Лявонцьеўны. З гаспадыняй правялі прафілактычную гутарку і проста пагаварылі аб жыцці, што для грамадзян пажылога ўзросту так важна.

DSCN9424.JPG

Пасля невялікай гутаркі усе дружна прыняліся за працу. Работнікі МНС выканалі работы па распілоўцы дроў і ачысткі тэрыторыі ад непатрэбнай расліннасці, а юныя памочнікі ў гэты час дапамаглі перанесці з вуліцы ва ўнутр дапаможнага памяшкання сухія дошкі, якія гаспадыня будзе выкарыстоўваць для ацяплення свайго жылля. Акрамя гэтага, ратавальнікі праверылі стан пячнога ацяплення і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Па заканчэнні ўсіх работ Алена Лявонцьеўна ад усёй душы падзякавала гасцей за аказаную дапамогу і пажадала ўсім моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть