image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мазыр. Праца назіральных камісій

411

Пасля працяглага перапынку аднавілі працу назіральныя камісіі. Работнікі Мазырскага раённага падраздзялення МНС сумесна з зацікаўленымі службамі наведалі адрасы тых, хто мае патрэбу ў павышанай увазе. На гэты раз прадстаўнікі розных ведамстваў надалі асаблівую ўвагу катэгорыі адзінокіх грамадзян пажылога ўзросту ў мікрараёне "Зарэчны".

Адрозненнем дадзенай назіральнай камісіі ад іншых стаў удзел тэлеканала «Мазыр», які пры падрыхтоўцы сюжэта ў мэтах прафілактыкі пажараў у жылым фондзе прадаставіў неабходную інфармацыю гледачам.

У ходзе праведзенай працы жыхарам распавялі аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні электрапрыбораў, акцэнтавана ўвага на наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Не лішнім было нагадаць людзям сталага ўзросту аб небяспецы наступстваў падгарання ежы на пліце.

Пакуль дазваляюць пагодныя ўмовы большасць з гаспадароў наведаных домаўладанняў значную частку часу праводзяць на прысядзібных пляцоўках. Уручаючы інфармацыйныя памяткі, ратавальнікі нагадалі пра неабходнасць выкошвання травы на прысядзібнай тэрыторыі, а таксама аб падтрыманні ў бяспечным стане пячнога абсталявання.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть