image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. На кантролі гарышчы і скляпы

847

Адкрыты склеп ці гарышча можа стаць добрым месцам начлегу для асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і часта з'яўляюцца віноўнікамі загаранняў.

У сувязі з гэтым з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе работнікамі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС праведзены чарговы рэйд па абследаванню гарышчаў і скляпоў у шматкватэрных жылых дамах г. Буда-Кашалёва і а.г. Камунар.
Асаблівая ўвага акцэнтавалася на магчымасць доступу ў паддашкавыя і падвальныя памяшканні старонніх асоб, выяўленне фактаў складзіравання гаручых матэрыялаў, смецця ў падвалах. Ацэньваліся стан электрычнай праводкі і электрычнага абсталявання, шляхоў эвакуацыі, а таксама захаванне жыхарамі агульнага супрацьпажарнага рэжыму.
У ходзе рэйду былі выяўлены падвальныя памяшканні, у якія не абмежаваны доступ старонніх асоб, а таксама ёсць факты захоўвання на шляхах эвакуацыі гаручых матэрыялаў. Пра выяўленыя недахопы праінфармаваны зацікаўленыя службы раёна, а балансатрымальніку жылога фонду накіравана прадстаўленне “Аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць узнікненню пажару”.
   

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть