image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Курыць ці не?

576
Петрыкаў. Курыць ці не?

Асноўнай прычынай узнікнення пажараў і гібелі людзей на іх з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, у прыватнасці пры курэнні. 

А галоўны фактар, які спрыяе трагедыі - стан алкагольнага ап'янення. Падзеі ў гэтых выпадках развіваюцца па адным сцэнары: выпіў – закурыў - заснуў. Далей усё залежыць ад выпадку, можна абысціся невялікімі апёкамі або стратай маёмасці, аднак часцей нядбайныя курцы плацяць куды большую цану. Жыццё - вось што ім даводзіцца пакласці на алтар уласнай бестурботнасці, і часцяком не толькі сваю.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей па прычыне «п'янай цыгарэты», работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях спрабуюць дастукацца да асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, прымусіць іх задумацца аб сваім уласным жыцці і бяспекі. Ратавальнікі наведваюць месцы рэалізацыі тытунёвай і алкагольнай прадукцыі, распавядаюць аб небяспецы курэння і аб захаванні правіл пажарнай бяспекі ў побыце, дэманструюць відэафільм «дынаміка развіцця пажару ад цыгарэты». Па заканчэнні прафілактычнай гутаркі кожны пакупнік атрымлівае тэматычны буклет ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть