- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Ельск. Бяспека на палях
Уборачная кампанія ў Ельскім раёне ў самым разгары. Таму работнікі Ельскага раённага падраздзялення МНС, у рамках рэйдаў, правяраюць гатоўнасць задзейнічанай на палях тэхнікі, а таксама праводзяць тлумачальныя гутаркі і інструктажы па пажарнай бяспецы з работнікамі гаспадарак.
- Інспектара нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па НС штодня выязджаюць у сельгаспрадпрыемствы раёна, - тлумачыць першы намеснік начальніка аддзела Ігар Бычкоўскі. - У цэнтры іх увагі - месцы ўборкі ў палях, збожжатокі, складскія памяшканні, а таксама тэхніка, занятая на ўборцы новага ўраджаю. Нашы работнікі праводзяць прафілактычную працу з адказнымі работнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, з механізатарамі. Яны таксама правераць наяўнасць сродкаў пажаратушэння ў механізатараў, камбайнераў і вадзіцеляў, занятых на адвозе збожжа, сочаць, ці маюцца запасы вада на выпадак пажару і тэхніка, якая зможа вырабіць узворванне поля.