- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Буда-Кашалёва. Зберагчы ўраджай ад агню
У цяперашні час ідзе адна з адказных сельскагаспадарчых кампаній - уборка ўраджаю. І абавязак кожнага сельскага працаўніка, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў своечасова і без страт убраць вырашчаны ўраджай, зберагчы яго ад агню.
У мэтах папярэджання пажараў у перыяд уборкі збожжавых культур работнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС праводзяць прафілактычныя рэйды ў месцах уборкі, перапрацоўкі і захоўвання збожжа. Ратавальнікі акцэнтуюць увагу на абсталяванні тэхнікі спраўнымі іскрагасільнікамі, укамплектаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі вогнетушыцелямі, а таксама іншымі сродкамі супрацьпажарнай абароны і іх спраўнасці, наяўнасці прыстасаванай для тушэння пажару тэхнікі і яе забяспечанасці вадой, захаванні супрацьпажарнага рэжыму, своечасовай ачыстцы тэрыторыі, якая прылягая да будынкаў складоў.
З аграрыямі праводзяцца супрацьпажарныя інструктажы, падчас якіх ратавальнікі нагадваюць аб парадку дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і распавядаюць аб неабходнасці пастаяннага кантролю за станам збожжаўборачнай тэхнікі.