image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Веды аб бяспекі

695

У рамках правядзення акцыі "канікулы без дыму і агню!" работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць прышкольныя аздараўленчыя лагеры і праводзяць розныя прафілактычныя мерапрыемствы, галоўная мэта якіх – не дапусціць надзвычайных сітуацый з дзецьмі. А для таго, каб атрыманыя веды засталіся ў памяці, як мага даўжэй, ратавальнікі выкарыстоўваюць незвычайныя спосабы давядзення інфармацыі аб бяспецы жыццядзейнасці.

Так, на базе Макарыцкага дзіцячага садка-базавай школы, было арганізавана правядзенне квэст-гульні "вартавыя агню". Паводле задумы гульні, дзесьці на тэрыторыі школы знаходзіцца месца з даўно згубленымі ведамі ад пажарнай каманды, якая ведала сакрэт, як зрабіць увесь свет бяспечным. Але, да цяперашняга часу захаваўся толькі адзін зашыфраваны фрагмент карты, які дапаможа пачаць пошукі. Хлопцам дзяўчатам трэба было прайсці нялёгкія выпрабаванні, сабраць усе фрагменты карты разам і знайсці згубленыя веды

І з пастаўленай задачай юныя выратавальнікі справіліся на выдатна. Хлопцы паказалі свае веды і ўменні ў вырашэнні загадак і рэбусаў, пераадоленні лабірынта, вырашэнні таемных шыфраў і вывучэнні знойдзеных пасланняў ад легендарнай пажарнай каманды. На кожным этапе каманда знаходзіла частка карты і, сабраўшы ўсе фрагменты разам, былі выяўленыя згубленыя веды аб бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть