image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзецям аб бяспечных канікулах, без дыму і агню!

644

Падчас летніх канікул дзеці часцей застаюцца дома адны. Усім вядома, што гэта адна з асноўных прычын праявы дзіцячага свавольства. Адсутнасць за іх паводзінамі з боку бацькоў ці блізкіх сваякоў належнага кантролю, як раз непасрэдна ўплывае на іх паводзіны, бо яны, самі таго не разумеючы, сваімі неабдуманымі ўчынкамі і дзеяннямі могуць прычыніць не толькі шкоду як матэрыяльна, але і здароўю.

Праца па навучанні дзяцей пажарнай бяспеке з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў у прафілактыцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Работнікамі Жыткавіцкага раённага аддзела падчас акцыі «Канікулы без дыму і агню!» вялікі акцэнт робіцца на кантроль дзецкага вольнага часу.

Падчас мерапрыемстваў дзеці не толькі даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі, але і падзяліліся з ратавальнікамі сваімі ведамі ў пытаннях бяспекі.

Маленькія дзеці па тэлефоне вучыліся выклікаць экстранныя службы ў пэўных надзвычайных сітуацыях. Выхаванцы дзіцячых садкоў і школ Жыткавіцкага раёна атрымалі розныя прызы ад работнікаў Жыткавіцкага РАНС, з дапамогай якіх дзеці разам з бацькамі змогуць вывучыць правілы бяспечных паводзін і навучыцца правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть